Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адзін з варыянтаў інтэрпрэтацыі прарадзімы славянаў

Праславянская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд VІХ стагодзьдзяў н. э. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў.

Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х стагодзьдзя або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславянская.
(артыкул цалкам…)

Першамайскі раён на мапе Менску

Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Менску на паўночным усходзе гораду.

Плошча раёну складае 26,4 км². Насельніцтва раёну складае 213,985 тысячы чалавек (перапіс 2009 году). На 2018 г. месьціўся між Лагойскім трактам, вуліцамі Якуба Коласа і Сурганава, праспэктам Незалежнасьці, вул. Петруся Броўкі, Платонава, Чырвоназорнай, Берасьцянскай, Казлова і Даўгабродзкай, завулкам Казлова, Сьляпянскай воднай сыстэмай, вул. Філімонава і Францішка Скарыны, участкамі чыгункі на Воршу і аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе, вул. Гінтаўта і Менскай кальцавой аўтадарогай (МКАД; да Лагойскага тракта). Межаваў з Савецкім раёнам Менску на паўночным захадзе, з Партызанскім раёнам сталіцы — на поўдні і зь Менскім раёнам (Калодзішчанскі сельсавет) — на ўсходзе. Асноўныя магістралі: прасп. Незалежнасьці, вуліцы Якуба Коласа, Кастуся Каліноўскага і Валгаградзкая.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 жніўня)

Гэты дзень у гісторыі

Васка Нуньнес дэ Бальбоа

25 верасьня:

  • 1066бітва пад Стамфард-Брыдж спыніла ўварваньне вікінгаў у Ангельшчыну
  • 1396 — параза «апошняга крыжовага паходу» ў гісторыі сярэднявечнае Эўропы
  • 1493Хрыстафор Калюмб выправіўся ў сваё падарожжа да берагоў Амэрыкі
  • 1513 — гішпанскі канкістадор Васка Нуньнес дэ Бальбоа (на выяве) зь вяршыні камлюка Дар’ен першым з эўрапейцаў пабачыў Ціхі акіян
  • 1555Аўгсбурскі рэлігійны мір гарантаваў свабоду веры для імпэрскіх станаў
  • 1921 — у Празе распачалася беларуская нацыянальная палітычная нарада
  • 1951Сталінскія рэпрэсіі: у савецкім канцэнтрацыйным лягеры загінуў Вячаслаў Лаўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага студэнцкага руху
  • 1956 — увод у эксплюатацыю першага трансатлянтычнага тэлефоннага кабэлю (TAT-1)
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.